Білеты
па вучэбным прадмеце “Гісторыя Беларусі”
для правядзення абавязковага выпускнога экзамену
па завяршэнні навучання і выхавання на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі пры засваенні зместу адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі,
2016/2017 навучальны год
Экзаменацыйныя білеты
(базавы ўзровень)
Білет № 1
1. Жыццё і гаспадарчая дзейнасць першабытных людзей на тэрыторыі Беларусі.
2. Падзеі Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. і ўстанаўленне савецкай улады ў Беларусі.
3. Адлюстраванне падзей гісторыі Беларусі ў творах беларускай літаратуры.
Білет № 2
1. Рассяленне ўсходнеславянскіх плямён на тэрыторыі Беларусі і жыццё насельніцтва ў VІІІ-ІХ стст.
2. Абвяшчэнне і стварэнне беларускай дзяржаўнасці ў снежні 1917 – ліпені 1920 г.
3. Аналіз зместу гістарычнага дакумента.
Білет № 3
1. Полацкае княства ў Х - ХІ стст. Княжацка-вечавы лад.
2. Беларусь ва ўмовах польска-савецкай вайны 1919 – 1920 гг. Вынікі Рыжскага міру.
3. Суаднясенне падзей гісторыі Беларусі і сусветнай гісторыі.
Білет № 4
1. Гарады на тэрыторыі Беларусі ў ІХ-сярэдзіне ХІІІ ст.: паходжанне назваў і гаспадарчае жыццё гараджан.
2. БССР у гады новай эканамічнай палітыкі. Удзел у стварэнні СССР. Узбуйненне тэрыторыі.
3. Характарыстыка сацыяльна-эканамічнага (знешнепалітычнага) становішча Беларусі з апорай на гістарычную карту.
Білет № 5
1. Развіццё культуры на беларускіх землях у ІХ-сярэдзіне ХІІІ ст. Рэлігійна-асветніцкія дзеячы.
2. Палітыка індустрыялізацыі і калектывізацыі сельскай гаспадаркі ў БССР у другой палове 1920-х – 1930-я гг.
3. Параўнальная характарыстыка падзей гісторыі Беларусі па прапанаваных прыкметах.
Білет № 6
1. Прычыны і працэс утварэння Вялікага Княства Літоўскага. Паходжанне назвы княства.
2. Грамадска-палітычнае жыццё ў БССР у канцы 1920-х – 1930-я гг.
3. Суаднясенне падзеі ў гісторыі Беларусі з грамадска-гістарычным працэсам.
Білет № 7
1. Умацаванне вялікакняжацкай улады і дзяржаўны лад Вялікага Княства Літоўскага ў канцы ХІІІ – ХІV ст.
2. Становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы (1921 – 1939 гг.).
3. Раскрыццё зместу гістарычных тэрмінаў.
Білет № 8
1. Крэўская унія і яе ўплыў на становішча беларускіх зямель.
2. Палітыка беларусізацыі і яе вынікі. Развіццё навукі і адукацыі, літаратуры і мастацтва ў 1920-я – 1930-я гг.
3. Тлумачэнне прычынна-выніковых сувязей паміж гістарычнымі фактамі.
Білет № 9
1. Барацьба за вялікае княжанне і змены ў дзяржаўным ладзе Вялікага Княства Літоўскага ў ХV - першай палове ХVІ ст. Грунвальдская бітва.
2. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР ва ўмовах пачатку Другой сусветнай вайны.
3. Характарыстыка дзейнасці гістарычнай асобы.
Білет № 10
1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у ХІV – сярэдзіне ХVІ ст.
2. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі.
3. Параўнальная характарыстыка падзей гісторыі Беларусі па прапанаваных прыкметах.
Білет № 11
1. Культура Беларусі ў ХIV - першай палове ХVІ ст. Утварэнне беларускай народнасці. Паходжанне назвы «Белая Русь».
2. Германскі акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Палітыка генацыду.
3. Адлюстраванне падзей гісторыі Беларусі ў творах беларускай літаратуры.
Білет № 12
1. Аб’яднанне Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы ў складзе Рэчы Паспалітай: прычыны, умовы, вынікі Люблінскай уніі. Статут ВКЛ 1588 г.
2. Масавая барацьба беларускага народа супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.
3. Аналіз зместу гістарычнага дакумента.
Білет № 13
1. Станаўленне фальваркава-паншчыннай сістэмы гаспадарання ў Вялікім Княстве Літоўскім. Гарадское жыццё на тэрыторыі Беларусі ў другой палове ХVІ - ХVІІІ ст.
2. Вызваленне БССР ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Уклад беларускага народа ў Перамогу над нацысцкай Германіяй.
3. Характарыстыка ўклада дзеяча навукі (культуры) у іх развіццё.
Білет № 14
1. Берасцейская царкоўная унія 1596 г. Рэфармацыя і Контррэфармацыя, распаўсюджванне ўніяцтва на тэрыторыі Беларусі.
2. БССР у 1945 – 1953 гг.: пасляваеннае аднаўленне. Удзел БССР у заснаванні ААН.
3. Раскрыццё зместу гістарычных тэрмінаў.
Білет № 15
1. Культура Беларусі ў другой палове ХVІ - першай палове ХVІІ ст.
2. БССР у другой палове 1950-х – першай палове 1960-х гг. Змены ў грамадска-палітычным жыцці, фарміраванне прамысловага і сельскагаспадарчага комплексаў.
3. Суаднясенне падзей гісторыі Беларусі і сусветнай гісторыі.
Білет № 16
1. Культура Беларусі ў другой палове ХVІІ - ХVІІІ ст.
2. БССР у другой палове 1960-х – першай палове 1980-х гг.: характэрныя рысы грамадска-палітычнага і сацыяльна-эканамічнага становішча.
3. Характарыстыка сацыяльна-эканамічнага (знешнепалітычнага) становішча Беларусі з апорай на гістарычную карту.
Білет № 17
1. Падзелы Рэчы Паспалітай і іх уплыў на становішча беларускіх зямель. Паўстанне 1794 г. і яго падзеі ў Беларусі.
2. БССР у другой палове 1980-х гг. Вынікі рэфармавання савецкай грамадска-палітычнай сістэмы. Ажыццяўленне курса на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця.
3. Адлюстраванне падзей гісторыі Беларусі ў творах беларускага мастацтва.
Білет № 18
1. Палітыка царскага ўрада ў Беларусі ў канцы ХVІІІ – пачатку ХІХ ст. Беларусь у час Айчыннай вайны 1812 г. Полацкі царкоўны сабор 1839 г.
2. Развіццё навукі і адукацыі, літаратуры і мастацтва ў БССР у другой палове 1950-х – 1980-я гг.
3. Суаднясенне падзеі ў гісторыі Беларусі з грамадска-гістарычным працэсам.
Білет № 19
1. Беларусь у першай палове ХІХ ст.: грамадска-палітычнае становішча і сацыяльна-эканамічнае развіццё.
2. Станаўленне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь у першай палове 1990-х гг.
3. Характарыстыка ўкладу дзеяча навукі (культуры) у іх развіццё.
Білет № 20
1. Культура Беларусі ў першай палове ХІХ ст. Узнікненне беларусазнаўства.
2. Грамадска-палітычнае жыццё ў Рэспубліцы Беларусь у другой палове 90-х гг. ХХ – пачатку ХХІ ст.
3. Аналіз гістарычных фактаў на падставе статыстычных даных.
Білет № 21
1. Паўстанне 1863 – 1864 гг. і грамадска-палітычнае становішча ў Беларусі.
2. Асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь.
3. Адлюстраванне падзей гісторыі Беларусі ў творах беларускага мастацтва.
Білет № 22
1. Падзеі рэвалюцый 1905 - 1907 гг. і Лютаўскай 1917 г. у Беларусі.
2. Міжнароднае становішча і знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь.
3. Параўнанне пунктаў гледжання на адзін і той жа гістарычны факт.
Білет № 23
1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове ХІХ - пачатку ХХ ст.
2. Развіццё навукі і адукацыі, літаратуры і мастацтва ў Рэспубліцы Беларусь.
3. Характарыстыка дзейнасці гістарычнай асобы.
Білет № 24
1. Культура Беларусі ў 60-я гг. ХІХ - пачатку ХХ ст. Умовы і асаблівасці фарміравання беларускай нацыі.
2. Алімпійскія дасягненні спартсменаў Рэспублікі Беларусь.
3. Тлумачэнне прычынна-выніковых сувязей паміж гістарычнымі фактамі.
Білет № 25
1. Падзеі Першай сусветнай вайны на беларускіх землях.
2. Ушанаванне памяці аб гістарычных асобах і дзеячах культуры Беларусі ў Рэспубліцы Беларусь.
3. Аналіз гістарычных фактаў на падставе статыстычных даных.
|